Курс долара ў Беларусі абнавіў рэкорд
![Долар нязначна вырас ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/money-5901808_1280.jpg.webp?itok=A1MJK5jt)
Долар нязначна вырас / pixabay.com
9 кастрычніка ў Беларусі долар нязначна вырас і абнавіў рэкорд (такія абнаўленні былі на працягу мінулага тыдня), еўра падаражэў і застаўся на максімуме за 1,5 года. А вось расійскі рубель апусціўся на мінімум за 54 дні.
Вынікі валютных таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, якія адбыліся ў панядзелак, наступныя:
USD: 3,3609 (+0,0004 / +0,01%),
EUR: 3,5392 (+0,0190 / +0,54%),
РУБ: 3,3334 (-0,0035 / -0,10%),
CNY: 4,6111 (+0,0069 / +0,15%).
У РФ рубель апусціўся да мінімуму сакавіка 2022 года.
![Курс долара ў Беларусі абнавіў рэкорд](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Kurs.jpg.webp?itok=koUKr9Sh)
t.me/banki24_news/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.