Курс долара ў Беларусі 26 ліпеня працягнуў рост

Курс долара ў Беларусі 26 ліпеня працягнуў рост

На Беларускай валютна-фондавай біржы 25 ліпеня адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9458 да 1,9505 беларускага рубля, нязначна павялічыўся курс еўра — з 2,2665 да 2, 2671 рубля. Курс расійскага рубля таксама пайшоў у рост: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2543 беларускага (у аўторак — 3,2526). 

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют знізіўся на 0,08%. 

Як інфармавала Еўрарадыё, 25 ліпеня курс долара ЗША павялічыўся з 1,9440 да 1,9458 беларускага рубля, курс еўра вырас з 2,2631 да 2,2665 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі