Курс долара ў Беларусі 18 лістапада вырас

Курс долара ў Беларусі 18 лістапада вырас

Чарговыя таргі прайшлі ў чацвер, 17 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара працягнуў рост: ён павялічыўся з 1,9564 да 1,9572 беларускага рубля. Курс еўра, наадварот, пайшоў наніз — з 2,0937 да 2,0733 рубля. Таксама панізіўся і курс расійскага рубля: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,0075 беларускага (у чацвер было 3,0129).

Беларускі рубель ўмацаваўся да кошыка валют на 0,28%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер курс долара вырас — з 1,9498 да 1,9564 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0892 да 2,0937 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі