Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Мінску

Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў Нацыянальным сходзе. ДАЛУЧАНА АЎДЫЁ
Па яго словах, экс-прэзідэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў з сям'ёй знаходзіцца ў сталіцы Беларусі з ночы панядзелка. Лукашэнка прызнаўся, што даў загад адпаведным службам падрыхтаваць перапраўку Бакіева ў Мінск.




Лукашэнка:
"У панядзелак я даручыў адпаведным службам, каб арганізавалі перапраўку Бакіева ў Мінск. Па яго просьбе, ён пра гэта прасіў і не аднойчы. Хоць быў закрыты аэрапорт, гэта вашыя, кажу, праблемы, вы ваенныя людзі - каб Бакіеў быў у Мінску! І ў панядзелак ён быў у Мінску. Толькі 4 чалавекі нам удалося прыняць тут, і яны знаходзяцца пад абаронай нашай дзяржавы і асабіста вашага прэзідэнта".


Глядзі таксама: Пра што Лукашэнка сказаў беларускаму народу ў сваім пасланні (аўдыё)

Улады Кыргызстану просяць Мінск патрымаць Бакіева да суда



Фота: ladno.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі