Вы тут

Курэйчык ва Украіне запісаў відэаролік пра Зяленскага

Уладзімір Зяленскі / Reuters

Вядомы беларускі сцэнарыст, рэжысёр і прадзюсар Андрэй Курэйчык ва Украіне запісаў відэаролік пра Уладзіміра Зяленскага. Яму вельмі спадабалася яго інаўгурацыя, а прамову ўкраінскага прэзідэнта ён называе бліскучай. Курэйчык адзначае "глабальную ментальную розніцу" паміж украінскай палітыкай, грамадскім жыццём і тым, што адбываецца ў Беларусі і Расіі.

"Для мяне, як беларуса... гэта глыток свежага паветра", — кажа рэжысёр. Ён на ўласныя вочы пабачыў папулярнасць прэзідэнта Украіны і "неверагодныя надзеі", якія ўкраінцы звязваюць з ім. "І такога рэйтынгу на прасторы былога СССР няма больш у ні ў каго", — падкрэслівае аўтар роліка.

"Я атрымліваю асалоду ад мясцовых рэалій і шчыра жадаю Зяленскаму далейшых перамог. Думаю, гэтыя змены рана ці позна прыйдуць і ў Беларусь", — мяркуе Андрэй Курэйчык.