Курэйчык: Ціханоўскай трэба здзіўляць — правесці сваю інаўгурацыю

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

Вяртанне Святланы Ціханоўскай у Беларусь змяніла б ход падзей, але, праўда, рабіць гэта трэба было ўжо летась. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё заявіў кінематаграфіст Андрэй Курэйчык.

"З'яўленне Святланы 16 жніўня ля Стэлы змяніла б ход усяго, у мяне няма ніякіх сумневаў. Або 23 жніўня, калі горад быў у руках у пратэстоўцаў. Усе сілавікі тады былі сканцэнтраваныя вакол Палаца [Незалежнасці], дзе з аўтаматам бегаў Лукашэнка. Але я разумею, што яе так, мабыць, запалохалі ў гэтым кабінеце, што ў яе не было ні сіл, ні эмоцый, нічога. Калі яна апрытомнела, было ўжо позна", — мяркуе Курэйчык.

Жнівень 2020 года прайшоў. Што ж Ціханоўскай рабіць цяпер? Што б ёй параіў Курэйчык?

"Я б сказаў: трэба здзівіць Лукашэнку, трэба яго проста эмацыйна здзівіць. Я б ёй сказаў: хочаце — уступіце на пасаду і зрабіце інаўгурацыю. Цяпер час нестандартных крокаў: Святлана Георгіеўна ў бяспецы — ёй гэта нічога не каштуе".

Андрэй Курэйчык — беларускі рэжысёр і сцэнарыст, аўтар такіх незалежных беларускіх праектаў, як "Гараш" (2015) і "Party-zan фільм" (2016). Таксама быў суаўтарам буйных расійскіх праектаў: працаваў над сцэнарамі камерцыйна паспяховых фільмаў "Ёлкі" (2017) і "Рух угору" (2017).

Увосень 2020 года, пасля папярэджання ад адваката пра крымінальны пераслед у сувязі з палітычнай дзейнасцю, Курэйчык з'ехаў з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі