Курды пагадзіліся адпусціць турэцкіх вайскоўцаў

Сёння працоўная партыя Курдыстана абвясціла, што гатовая адпусціць восем турэцкіх вайскоўцаў. Па інфармацыі агенцтва AFP, якое спасылаецца на мясцовае выданне Firat, кіраўнік ППК Мурат Караілан заявіў, што "праблема будзе вырашаная ў хуткім часе".
Ён таксама падкрэсліў, што ППК гатовая абмяркоўваць розныя варыянты вырашэння сітуацыі з дэлегацыяй. Нагадаем, што курдская сепаратысцкая партыя правяла серыю тэрактаў, пасля якіх урад Турцыі пачаў сцягваць войскі да мяжы з Іракам, дзе і размяшчаюцца асноўныя сілы ППК.

Некалькі разоў турэцкія войскі ўжо ўрываліся на тэрыторыю суседняй дзяржавы і праводзілі авіяцыйныя ўдары па населеных пунктах, што знаходзяцца ў паўночнай частцы Ірака.

У сярэдзіне кастрычніка ўрад Турцыі ўхваліў законапраект, які дазваляе правесці аднагадовую ваенную аперацыю супраць курдскіх баевікоў на тэрыторыі Ірака. Супраць такога кроку выступаюць кіраўніцтва ЗША і Ірака.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі