Вы тут

"Культурная сядзіба": як смартфоны змянілі нашае жыццё

"Культурная сядзіба" #63

У мінскай прасторы "Вершы" адкрыўся "Музей кнопкавых мабільнікаў". Для экспазіцыі сабралі 120 мадэляў — выпуску ад 1995 да 2011 года. Для "Культурнай сядзібы" гэта нагода згадаць той час, калі мабільныя тэлефоны ўвайшлі ў нашае жыццё. Ды і ўвогуле час, калі ўсе тэлефоны былі рознымі — ад "раскладушкі" да "пудраніцы". Пра гэта сёння і паразмаўляем.

А вы дасылайце нам у каментары свае гісторыі. Калі і як у вас з'явіўся першы мабільны тэлефон? Што ён умеў, якія ўспаміны з ім звязаныя? Калі і як вы яго разбілі?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.