"Культурная сядзіба": дабрачынныя анлайн-канцэрты ад artist.gives

"Культурная сядзіба": дабрачынныя анлайн-канцэрты ад artist.gives

SHUMA, Palina, Dlina Volny, NAVIBAND і іншыя артысты аб'ядналіся вакол платформы artist.gives, каб граць дабрачынныя анлайн-канцэрты. Што, ізноў анлайн-канцэрты?! Ну да, яны. Але на гэты раз — пад дэвізам ад Махамеда Алі: "Чым больш мы дапамагаем іншым, тым больш дапамагаем сабе".

Ад 90% сабраных сродкаў адпраўляюцца ў фонды ці наўпрост на дабрачынныя ініцыятывы. Можна выбраць артыста і паглядзець, куды будуць пералічаныя грошы. Як гэта працуе, нам раскажа Ян Папкоў з artist.gives.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі