Вы тут

Кухар і пасудамыйка абкрадалі сталоўку ліцэя МУС

Фота: uvd-mo.gov.by

Крадзяжы ў ліцэі МУС выявілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Мінскага РУУС
 
Спецыялізаваны ліцэй быў створаны ў 2015 годзе. Сёння ў ім навучаюцца 218 падлеткаў. Навучальная ўстанова размяшчаецца ў Астрашыцкім гарадку Мінскага раёна. Туды ліцэй перавялі са сталіцы на час рамонту асноўнага будынка. 

Аднак міліцыянты даведаліся, што ліцэістам выдаюць харчовыя пайкі, меншыя за норму. Падчас праверкі, кажа начальнік АБЭЗ Мінскага РУУС Георгій Кулікоўскі, гэтая інфармацыя пацвердзілася.

Зранку 17 красавіка супрацоўнікі АБЭЗ затрымалі 57-гадовую жыхарку Лагойска і 59-гадовую мінчанку. Жанчыны працуюць кухарам і пасудамыйкай у ліцэі. У іх пакетах пры аглядзе аператыўнікі знайшлі скрадзеныя прадукты харчавання: мясны фарш, сыр, смятану, сметанковае масла і алей, гарбату, маянэз і садавіну.

Жанчыны прызналіся і раскаяліся ў зробленым. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за дробны крадзеж. Ім пагражае арышт або штраф да 690 рублёў (30 базавых). 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота: ФК "Дынама" (Брэст)