Кубракоў дапусціў, што амністыя можа закрануць тых, хто асуджаны за "экстрэмізм"

Іван Кубракоў выказаўся аб амністыі

Іван Кубракоў выказаўся аб амністыі / БЕЛТА

"Грамадзяне, у тым ліку якія асуджаныя за экстрэмізм, у індывідуальным парадку, калі чалавек раскаяўся, так, амністыя можа быць прыменена. Таму гэтае пытанне яшчэ будуць прапрацавана дадаткова", - заявіў Кубракоў у эфіры "Беларусь-1".

Паводле яго слоў, у гэтым выпадку размова ідзе аб тым, што пры прымяненні амністыі да асоб асуджаных за "экстрэмізм", трэба па кожным выпадку працаваць індывідуальна.

Тыя, хто зараз адбывае пакаранне, паддаліся абяцанням куклаводаў, якія знаходзяцца за мяжой, лічыць Кубракоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі