Вы тут

Крыжы ў Курапатах знеслі — ці ёсць сэнс ставіць новыя?

Затрыманне Змітра Дашкевіча ў Курапатах, 4 красавіка 2019 года, фота Раман Пратасевіч/Еўрарадыё

Раніцай 4 красавіка рабочыя Бараўлянскага лясгасу пад аховай міліцыі знеслі ўсе крыжы, якія ўсталявалі летась ва ўрочышчы Курапаты неабыякавыя грамадзяне. Улады, па словах прэс-сакратаркі кіраўніка краіны Наталлі Эйсмант, праводзяць ва ўрочышчы працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Ці можна сітуацыю, калі крыжы бульдозерам выкарчоўваюць з зямлі, назваць добраўпарадкаваннем тэрыторыі? Ці сапраўды крыжы ў Курапатах былі ўстаноўленыя незаконна? Ці не сталі такія дзеянні ўладаў адказам на актыўнасць абаронцаў Курапат, якія пікетуюць рэстаран “Паедзем-паядзім”? Ці ёсць сэнс ставіць новыя крыжы на месцы зруйнаваных?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Зміцер Дашкевіч.