Крыўко заняла 19-е месца ў біятлоннай гонцы пераследу ў Ансі

Беларуска Ірына Крыўко заняла 19-е месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне, што праходзіць у французскім Ансі. Гэта быў найлепшы вынік сярод беларусак, якія выйшлі на гэтую гонку: Дынара Алімбекава заняла 49-е месца, а Надзея Пісарава — 56-е. У пас’юце ўдзельнічалі толькі гэтыя тры прадстаўніцы нашай краіны.

Перамога дасталася Лаўры Дальмаер з Нямеччыны, на другім месцы — Анастасія Кузьміна, якая выступае за Славакію, на трэцім — італьянка Ліза Вітоцы.