Крымінальніка, які ўцёк з-пад канвою, забраўшы зброю, асудзілі на 14 гадоў

Крымінальніка, які ўцёк з-пад канвою, забраўшы зброю, асудзілі на 14 гадоў

У судзе Жодзіна абвешчаны прысуд Сяргею Багдашову, якога судзілі за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, крадзеж агнястрэльнай зброі, уцёкі з-пад варты і крадзеж. Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда, яму прысудзілі 14 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Здарэнне адбылося ў траўні 2009 года. Раней неаднаразова судзімага мужчыну даставілі з жодзінскай туры №8 у суд па крымінальнай справе. Там ён збіў начальніка ізалятара часовага ўтрымання. Прычым біў не толькі рукамі, але і заточкай. Пасля гэтага Багдашоў забраў у канваіра пісталет і ўцёк з-пад варты. У адной з вёсак Смалявіцкага раёна ён забраўся ў чужы дом і скраў маёмасць і грошы. Потым угнаў "Кадылак-Эскалада" і з'ехаў. 

Пасля ўцёкаў з суда Багдашоў з'ехаў у Расію. Там ён, як паведамлялася ў СМІ, абакраў некалькі элітных дамоў у Пскоўскай вобласці. Мужчыну абвясцілі ў вышук па лініі Інтэрпола, затрымаць яго здолелі толькі ў ліпені 2014 года. Мужчына, уцякаючы ад пераследу зачапіўся за плот і моцна пашкодзіў нагу. Яе, дарэчы, потым давялося ампутаваць. 

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным законам парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі