Вы тут

Крэйг атрымаў траўму на здымках новага Бонда, яму зробяць аперацыю

Дэніэл Крэйг на Ямайцы / Reuters

Дэніэл Крэйг атрымаў траўму на здымках новага Бонда, яму зробяць аперацыю, інфармуе афіцыйны Twitter бандыяны. Падчас бегу акцёр пашкодзіў шчыкалатку. Мяркуецца, што на рэабілітацыю пасля аперацыі спатрэбяцца два тыдні. Здымкі праходзілі на Ямайцы. Адтуль засмучанага здарэннем Крэйга даставілі ў ЗША на абследаванне.

Чакаецца, што 25-ы фільм бандыяны выйдзе на экраны ў красавіку 2020 года. Дэніэлу Крэйгу 51 год. Ён выконвае ролю агента 007 Джэймса Бонда ўжо ў пятым фільме. Ранейшыя — "Казіно "Раяль" (2006), "Квант міласэрнасці" (2008), "007: Каардынаты "Скайфол" (2012), "007: Спектр" (2015).