Крэмль заявіў, што ўкраінскі палітвязень Сянцоў мусіць сам напісаць Пуціну

Крэмль заявіў, што ўкраінскі палітвязень Сянцоў мусіць сам напісаць Пуціну

Украінскі палітвязень Алег Сянцоў мусіць сам напісаць Уладзіміру Пуціну і папрасіць аб памілаванні. Толькі ў такім выпадку можа пачацца гэтая працэдура. А канчатковае рашэнне прыме Пуцін. Такі адказ з Масквы з упраўлення расійскага прэзідэнта па забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзян атрымала Людміла Сянцова, маці ўкраінскага рэжысёра, інфармуе hromadske.ua.

Алег Сянцоў быў асуджаны ў Расіі на 20 гадоў зняволення. Яго прызналі вінаватым у "падрыхтоўцы тэрактаў" на тэрыторыі Крыму. Сянцоў сваёй віны не прызнаў і не прызнае. У зняволенні ў калоніі "Белы мядзведзь" у Лабытнангу ён абвясціў безтэрміновую галадоўку, патрабуе вызвалення з расійскіх турмаў украінскіх палітвязняў. Украінскі бок ацэньвае стан палітвязня як цяжкі. Украінец адмаўляецца прасіць Уладзіміра Пуціна аб памілаванні. Цікава, што ў 2016-м не прасіла яго і Надзея Саўчанка, аднак расійскі прэзідэнт яе памілаваў.

Крэмль заявіў, што ўкраінскі палітвязень Сянцоў мусіць сам напісаць Пуціну
Фота: hromadske.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі