Вы тут

Крэмль абвяргае словы Лукашэнкі пра вайну Расіі і Украіны

Дзмітрый Пяскоў / ТАСС

Масква не была і не будзе бокам супрацьстаяння на Данбасе, заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Так ён пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнкі наконт украінскай сітуацыі, перадае ТАСС.

Як распавядала Еўрарадыё, на форуме "Мінскі дыялог" 8 кастрычніка кіраўнік Беларусі паведаміў: "Не трэба тут казаць, што гэта не канфлікт Расіі і Украіны — тут сабраліся дасведчаныя людзі, і не трэба тут нешта даказваць"

Каментуючы журналістам гэтыя словы, прэс-сакратар Пуціна паведаміў, што вырашыць канфлікт ва Украіне значна больш важна, чым вызначыць ролю Масквы ў ім. "Не важна, хто каго кім лічыць, важна, хто гатовы выконваць узятыя на сябе абавязальніцтвы, а хто не гатовы", — падкрэсліў Пяскоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.