Краіны G7 гатовыя ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі

Краіны G7 гатовыя ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі

Лідары “Групы сямі” (G7) выказалі гатоўнасць увесьці новыя санкцыі супраць Расіі, калі яна, як і раней, ня будзе выконваць сваіх абавязанняў у дачыненні да Украіны. Пра гэта гаворыцца ў фінальным камюніке саміту, які цягам двух дзён праходзіў у горадзе Таарміна на італьянскай Сіцыліі.

Раней прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск заклікаў лідараў краінаў “Групы сямі” захаваць санкцыі супраць Расіі. Ён аргументаваў гэта тым, што з часоў апошняга саміту G7 ў Японіі дзеянні расійскага боку ў дачыненні Украіны не змяніліся, паведамляюць замежныя СМІ.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на другі дзень саміту заклікаў лідэраў G7 “не даць Маскве ніякіх шанцаў на працяг сваёй агрэсіўнай палітыкі ў дачыненні да Украіны”.

З 2014 года Еўрасаюз і ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі за анексію Крыму і падтрымку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны. Паводле дадзеных міжнародных арганізацый, у гэтым рэгіёне загінула 9,9 тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі