Кожны жыхар Полацку атрымае па шакаладцы з Нямеччыны

Гуманітарную дапамогу прывезлі ў Полацк прадстаўнікі дабрачынных аб'яднанняў з нямецкага горада Фрыдрыхсхафен.   Акрамя адзення для дзіцячага прытулка і грашовай дапамогі для малазабяспечаных сем'яў, немцы прывезлі пяць слухавых апаратаў для дзяцей, якія пакутуюць на глухату.  Гэта пачатак праграмы, якая прадугледжвае забеспячэнне апаратамі ўсіх пяцідзесяці полацкіх дзетак, што маюць парушэнні слыху.

Да таго ж, з Фрыдрыхсхафену ўжо адправілася ў Полацк машына з каляднымі падарункамі. Традыцыйна кожны жыхар горада на Каляды атрымлівае шакаладку з Нямеччыны, асабіста ад сябра Полацка Карла Фрэнкеля. Сёлета спадар Фрэнкель купіў палачанам 100 тысяч шакаладак.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Полацк

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі