Кожны шосты мінчук не мае яшчэ і 17 гадоў

Кожнаму шостаму жыхару Мінска менш як 17 гадоў. Такія звесткі агучыла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы. За студзень-красавік 2010 года ў горадзе нарадзілася 6746 дзяцей — на 2,3% менш, чым за такі ж леташні перыяд. Летась агулам у сталіцы з'явілася на свет 21190 дзяцей (10959 хлопчыкаў і 10231 дзяўчынка), што на 1,6% больш, чым у 2008 годзе. Большасць дзяцей — 86,8% — нарадзілася ў зарэгістраваных шлюбах. Колькасць дзяцей, народжаных па-за шлюбам, на працягу апошняга дзесяцігоддзя зніжаецца, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі