"Кожная смерць палітзняволенага — адказнасць асабіста Лукашэнкі" — Ціханоўская

Алесь Пушкін у судзе / Telegram
Алесь Пушкін у судзе / Telegram

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала смерць за кратамі палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна.

"Сёння ўночы Беларусь страціла таленавітага і бясстрашнага чалавека, піша Ціханоўская. — Алесь быў зняволены за сваю творчасць, якая была ўвасабленнем нязломнага духу беларускага народа. Ён марыў пра свабодную і дэмакратычную Беларусь. І нашая мэта — разам працягваць справу Алеся і наблізіць Беларусь яго мары".

Палітык падкрэслівае, што дагэтуль невядомыя абставіны смерці Пушкіна. Яна абяцае, што будуць рабіцца захады, каб даведацца праўду.

"Кожная смерць палітзняволенага — адказнасць рэжыму і асабіста Лукашэнкі, які трымае іх у нечалавечых умовах, — адзначае Святлана Ціханоўская. — Зусім незразумела, як знайсці адказ на пытанне: колькі яшчэ павінна памерці людзей за кратамі, каб рэжым пачаў дыялог з грамадствам і вызваленне людзей з турмаў?".

Пра смерць у "рэанімацыі пры невысветленых абставінах" Алеся Пушкіна ў аўторак паведаміла ў Facebook яго жонка Яніна Дэмух. Яму было 57 гадоў. 30 сакавіка 2022-га Пушкіна асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму за яго творчасць. Восенню мінулага года адміністрацыя калоніі вырашыла ўзмацніць пакаранне — на паўтара года Алеся Пушкіна перавялі ў турму № 1 у Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі