Вы тут

Кот скокнуў на карціну XVII стагоддзя і зрабіў у ёй дзірку (фота)

telegraph.co.uk

Кот скокнуў на карціну XVII стагоддзя і зрабіў у ёй дзірку. Як інфармуе The Telegraph, партрэт, выкананы мастаком Джонам Майклам Райтам, чатыры гады таму за больш чым 5 тысяч фунтаў стэрлінгаў набыў брытанскі мастацтвазнаўца Бендор Гросвенар. Ён займаўся яе рэстаўрацыяй, калі яго кот з нейкай прычыны скокнуў на партрэт і ўчапіўся ў палатно кіпцюрамі. У выніку ён зрабіў дзірку.

На шчасце, кот не сапсаваў твар на партрэце, што аблегчыць рэстаўрацыю.