Кошты на праезд падымуць, "бо падаражэла электрычнасць і долар"

Кошты на праезд падымуць, "бо падаражэла электрычнасць і долар"

Паездка на наземным транспарце можа падаражэць да пяць тысяч, на метро — да пяці з паловай тысяч. Такія кошты прапануе зрабіць "Мінсктранс", але да канца рашэнне яшчэ не зацвердзілі. Пра гэта Еўрарадыё паведамляюць у "Мінсктрансе":

"Рэкамендацыі далі па 5 тысячах і 5,5 тысячах. Але ці будзе прыняты такі тарыф, пакуль не вядома. Электраэнергія падаражала", — каротка адказваюць на прадпрыемстве. Не вядомая пакуль і дата новаўвядзення.

Апошні раз электраэнергія для прадпрыемстваў даражэла сёлета, дагэтуль — у 2014 годзе. З прапановай павысіць кошты пагаджаюцца і ў Мінэканомікі. Але эканамічных тлумачэнняў коштаў не даюць.

 

Кошты на праезд падымуць, "бо падаражэла электрычнасць і долар"

Мінчукі пра кошт за праезд: 3500 — нармальны кошт, а студэнтам — зніжкі

Некаторыя мінчукі гатовыя плаціць і 40 тысяч за адну паездку, але каб грошы ішлі менавіта на транспарт.

Ва установе "Сталічны транспарт і сувязь" павышэнне тлумачаць яшчэ і ростам долара адносна рубля.

"Апошні раз тарыф вырастаў летась. Мы ж жыхары адной краіны, бачым, што творыцца і з курсам валют. Таму гэты тарыф цягам года і не падымаўся", — апісваюць на прадпрыемстве.

Сапраўды, праезд даражэў у снежні 2014-га года. "Мінсктранс" хацеў павысіць кошты ў красавіку сёлета, але гэтага не адбылося.

Разам з новымі коштамі лагічна было б прыдумаць новыя "плюшкі" для пасажыраў. Кандыцыянеры ўлетку, напрыклад, ці аўтаматы па продажы квіткоў, каб не раздражняць кіроўцу падчас руху.

"Удасканальванне? У нас стаіць такая задача. Па нізкай падлозе, па табло інфармацыі. Мы прапанавалі план паставак, які прадугледжвае пастаўку аўтобусаў з кандыцыянерамі. Але там заўвага: пры наяўнасці фінансавых сродкаў. Бо за дзесяць аўтобусаў з кандыцыянерамі, мы маглі б набыць пятнаццаць без кандыцыянераў", — апісваюць ва ўстанове.

 

Кошты на праезд падымуць, "бо падаражэла электрычнасць і долар"

Чаму грамадскі транспарт ездзіць без кандыцыянераў

МАЗ кандыцыянеры ставіць, але набываюць такія аўтобусы толькі замежныя і турыстычныя кампаніі.

А вось аўтаматаў па продажы квіткоў не плануюць. Бо выступаюць за пашырэнне бескантактных картак (праязных). Паставіць могуць аўтаматы па продажы талончыкаў, але пасля дэнамінацыі. Паглядзім, як суадносіцца кошт і паслугі ў іншых краінах.

Літва

У Вільні мінімальная паездка на аўтобусе ці тралейбусе на 30 хвілін абыходзіцца ў 64 еўрацэнты. Гэта 12800 на нашы грошы. Кандыцыянеры ёсць у 15% аўтобусаў, аўтаматаў па продажы квіткоў няма.

Украіна

У Кіеве адна паездка на аўтобусе, трамваі ці тралейбусе каштуе тры грыўны ці 1800 на нашы грошы. Кандыцыянераў няма, як і аўтаматаў па продажы квіткоў. Паездка на метро каштуе чатыры грыўны, каля 2400 на нашы грошы.

Польшча

Адна паездка на ўсіх відах транспарту ў Варшаве каштуе 4.40 злотага ці 19 тысяч, крыху больш за долар. Кандыцыянеры ёсць ва амаль ва ўсім транспарце за выключэннем старых трамваяў. Аўтаматы па продажы квіткоў можна знайсці па ўсім горадзе на прыпынках і ў самім транспарце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі