Кошты на цукар да канца сакавіка паніжацца не будуць

Кошты на цукар да канца сакавіка паніжацца не будуць

Беларускія ўлады на 30 дзён працягнулі дзяржрэгуляванне коштаў на  цукар — 90 дзён замест 60, як было вызначана раней. Адпаведную пастанову №17 прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю 25 лютага. 

Такім чынам, гранічны мінімальны кошт у 1,5 рубля на 1 кг цукру будзе дзейнічаць з 1 студзеня па 30 сакавіка ўключна. Гэтыя кошты прызначаюцца як на беларускі, так і ўвезены цукар. 

Кошты на цукар як на сацыяльна значны тавар улады могуць рэгуляваць не больш як 90 дзён на працягу аднаго года. Гэта значыць, што беларускія ўлады вычарапалі свой ліміт на гэты год. Але са згоды Еўразійскай эканамічнай камісі (ЕЭК) гэты тэрмін можна падоўжыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі