Косава абвесціць незалежнасць 28 лістапада

Косава мае намер абвесціць сваю незалежнасць ад Сербіі 28 лістапада, у аднабаковым парадку. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр края Агім Чэку.  Паводле яго словаў, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый не здолела вырашыць лёс Косава і тым самым пацярпела паразу. Сёння Рада бяспекі ААН павінна разгледзіць чарговы праект рэзалюцыі аб статусе края.

Расія пагражае накласці вета на рэзалюцыю, калі ў ёй не будзе ўлічана пазіцыя Сербіі. Адзначым, што 28 лістапада — Дзень незалежнасці Албаніі. Яго традыцыйна святкуе і насельніцтва Косава, дзе албанцы складаюць каля 90%.

Газета.Ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі