«Король и Шут» прысвяцілі песню беларускім Калдунам

22 красавіка 2007 года на сцэне Палаца Спорту выступіць легендарны расійскі калектыў «Король и Шут».
У межах святкавання 15-годдзя гурта, гурт плануе прадставіць мінчанам новую праграму, а таксама выканаць старыя любімыя хіты. Тур, у якім зараз знаходзяцца музыкі, прысвечаны не толькі 15-годдзю на сцэне, але і выхаду новай кружэлкі пад назвай «Гандляры жахаў».

Дадам, што на новым альбоме тэксты гурта па-ранейшаму расказваюць падрабязнасці жыцця гаспадароў кавярняў, балотных пачвараў, жабракоў і іншых жыхароў сярэднявечна казачнага свету. Дарэчы, бонусам на дыску запісана пераробленая старая песня калектыву «Кукла Колдуна». Паміж сабой музыкі жартуюць, што прысвяшчаюць перавыданне братам з Беларусі, адзін з якіх –Дмітрый – будзе прадстаўляць беларусь на «Еўрабачанні-2007».

Мы патэлефанавалі абодвум братам і спыталі, як яны ставяцца да песні-прысвячэння, і ці збіраюцца наведаць канцэрт гурта. І вось што нам адказаў малодшы з іх Дмітрый:

“Упершыню чую, але мне вельмі прыемна, калі гэта сапраўды так. Тым больш, што гэтую песню я добра ведаю. Мне вельмі падабаюцца ідэі, якія музыкі выстаўляюць у сваіх песнях, і, напэўна, толькі з-за гэтага я і слухаю творчасць гурта. Але пад час канцэрту я буду ў Бельгіі, і ў мяне ніяк не атрымаеццая яго наведаць. А шкада, мне б было цікава пазнаёміцца з Гаршком, Князем і іншымі музыкамі калектыву”.

Калі арганізатары канцэрту, даведаліся, што браты Дмітрый і Георгій Калдуны думаюць наведаць мерапрыемства, яны паабяцалі пазнаёміць артыстаў. З тымі ж пытаннямі і ці не баяцца яны сустрэчы з папулярнымі расійскімі панкамі мы звярнуліся да старэйшага брата Георгія:

“На гэты конт у мяне думак няма. Упэўнены, што калі гэтая песня пісалася, музыкі нават не ўяўлялі хто такі я і хто такі Дзіма. На мой погляд, гэта звычайны PR-ход. Мы не ставімся да музыкі “КіШа” як да нейкай творчасці, нам проста падабаюцца вясёлыя тэксты і, калі-нікалі, у іх праскоквае цікавая мелодыка.

Што датычыцца канцэрту, мы яшчэ цалкам не вырашылі, але ёсць такая магчымасць, што сходзім, вядома, калі будзем вольныя па часе. Я думаю, гэта будзе цікава. Нават, калі бачу інтэрв’ю з імі, я разумею, што чалавек проста прыдурваецца, і вобраз, у якім ён знаходзіцца, заслугоўвае ўвагі і павагі. Але гэта не тое, дзеля чаго я магу кінуць усё і паехаць так, як калі б гэта быў канцэрт Aerosmith, Whitesnake ці Led Zeppeling. Вось з гэтымі музыкамі я б знаёміўся, гэта людзі, якія для мяне аўтарытэты ў музыцы”.

Калі верыць лідару гурта “Король и Шут” Міхаілу Гаршэневу (ён жа Гаршок), у калектыва ёсць каверы на песні «Мой Галилео», «Мама» і, вядома, «Лав ми тунайт», і ўсе яны будуць у хуткім часе выдадзеныя на асобнай складанке.

Фота: kinomuz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі