Консульствы Польшчы і Чэхіі скарацілі выдачу віз беларусам

Консульствы ўсходнееўрапейскіх краінаў выдаюць усё менш віз беларусам. Такую статыстыку прыводзіць украінскае інтэрнэт-выданне "Обозреватель".  Па звестках Фонду Стэфана Баторыя, у 2008 годзе Польшча скараціла выдачу віз грамадзянам Беларусі на 60% — да 110 тысяч. Таксама польскія консульствы істотна скарацілі выдачу віз грамадзянам Украіны і Расіі.

У той жа час, новыя краіны Шэнгенскай зоны, якія не маюць непасрэднай мяжы з Украінай, Беларуссю і Расіяй, ненашмат зменшылі колькасць выдадзеных віз. Напрыклад, Чэхія скараціла летась выдачу віз беларусам на 15% — амаль да 20 тысяч. Украінам чэхі выдалі віз на 10% менш, а расіянам нават павялічылі на 7%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі