Конкурс: квіткі на Imany для самай стылёвай

Конкурс: квіткі на Imany для самай стылёвай

26 красавіка ў Prime Hall адбудзецца канцэрт спявачкі Imany. Ты можаш трапіць на яго бясплатна. Вось што трэба рабіць.

Imany вядомая не толькі сваім чароўным голасам і песнямі, але і ўменнем упрыгожваць сябе хусткамі, цюрбанамі ды шапкамі, без якіх сустрэць спявачку амаль немагчыма.
Мы прапануем табе прымерыць вобраз Imany ды зрабіць у ім сэлфі (альбо звычайнае фота). Выкладвай вынік у сацсеткі (Facebook, Twitter, Instagram ці “Аднакласнікі”) з хэштэгам #наimanyзeuroradio і адзначай @euroradio у посце.

Фота прымаем да 16:00 21 красавіка (пятніца). Пераможцу вызначым з дапамогай арганізатараў канцэрта, агенцтва Atom Entertainment.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі