Коммерсант: Расія падтрымае НПЗ Беларусі набыццём дарагога дызпаліва

Аб'ём падтрымкі НПЗ Беларусі з боку Расіі праз дэмпфер можа скласці каля мільярда долараў / kommersant.ru
Аб'ём падтрымкі НПЗ Беларусі з боку Расіі праз дэмпфер можа скласці каля мільярда долараў / kommersant.ru

Расія падтрымае нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі набыццём дарагога дызпаліва, піша "Коммерсант". Выданне сцвярджае, што Масква знайшла спосаб дапамагчы ім ва ўмовах заходніх санкцый і страты ўкраінскага рынку. Расійскі бюджэт будзе субсідаваць пастаўкі беларускага паліва ў РФ, якія раней былі стратнымі, за кошт дэмпферных выплат. Пра такія планы "Коммерсант" пісаў яшчэ ў пачатку верасня. Цяпер жа расійскі дзяржаўны "Промсырьеимпорт" (ён знаходзіцца пад санкцыямі ЗША) ужо пачаў рэалізоўваць набытае па высокіх коштах беларускае дызпаліва на расійскай біржы СПбМТСБ. Страты яму кампенсуе бюджэт.

Па звестках выдання, пастаўкі паліва з НПЗ Беларусі ў Расію былі адноўлены з 10 кастрычніка. Адзначаецца, што пакуль імпарт з Беларусі міжсезоннага дызпаліва невялікі — каля 8,5 тысяч тон за два тыдні. З-за дзеяння заходніх санкцый загрузка Наваполацкага і Мазырскага НПЗ істотна знізілася. Цяпер жа прагназуецца паляпшэнне сітуацыі.

Мяркуецца, што аб'ём падтрымкі НПЗ Беларусі з боку Расіі праз дэмпфер (істотныя субсідыі за пастаўкі паліва на ўнутраны рынак РФ) можа скласці каля мільярда долараў за год.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі