Колькасць жыхароў гораду і вёскі ўпершыню зраўняецца ў 2008 годзе
У цяперашнім годзе ўпершыню ў гісторыі колькасць гарадскіх жыхароў зраўняецца з колькасцю сельскага насельніцтва. Да 2050 году прырост ліку гараджан складзе 3,1 млрд. чалавек (агульны прырост насельніцтва будзе 2,5 млрд. чалавек). Такія дадзеныя прыводзяцца ў дакладзе генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна аб маніторынгу глабальнай дэмаграфічнай сітуацыі. Даклад прадстаўлены на разгляд удзельнікаў 41-й сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці, якая пачала працу 7 красавіка ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. У дакладзе звяртаецца ўвага на тое, што гараджане жывуць на тэрыторыі, плошча якой складае ўсяго толькі 3% паверхні сушы, у той час як на жыхароў сельскіх раёнаў прыходзіцца 12%.
У мінулым годзе тры чвэрці з 3,3 млрд. гараджан на планеце пражывалі ў 25 краінах свету. У гэтым спісе - Расія і Украіна (яны займаюць у ім адпаведна 6-е і 24-е месцы). На Індыю, Кітай і ЗША прыходзіцца 35% гараджан свету.
Як адзначаецца ў дакладзе, у асобных развітых краінах колькасць гарадскога насельніцтва будзе скарачацца (напрыклад, у Расіі і Украіне).
БелаПАН