Вы тут

Колькасць захварэўшых COVID-19 беларусаў зменшылася на 5 чалавек за суткі

Беларускія медыкі / t.me/minzdravbelarus

Па дадзеных на 16 кастрычніка, у Беларусі сутачны прырост хворых склаў 2068 чалавек супраць 2073 чалавек за папярэднія суткі, паведамляе Мінздраў краіны. 17 чалавек памерлі.

За ўвесь час зарэгістраваныя 570 тысяч 006 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, памерлі 4 тысячы 386 пацыентаў. Ачунялі 543 тысячы 072 пацыенты, сутачны паказчык — 1 тысяча 917 пацыентаў.

За мінулыя суткі выканана 42 тысячы 303 тэсты, усяго ў краіне зроблена 9 мільёнаў 076 тысяч 450 тэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.