Колькасць палітвязняў у Беларусі вырасла да 1428 чалавек

Яшчэ 11 беларусаў атрымалі статус палітвязняў / pixabay.com
Яшчэ 11 беларусаў атрымалі статус палітвязняў / pixabay.com

У Белрусі стала больш на 11 палітвязняў, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Гэта Аляксей Кузьмін, Аляксей Дайнэка, Уладзіслаў Купрыянаў, Андрэй Ражкоў, Сяргей Савіч, Аляксандр Петушкоў, Сяргей Захаранка, Сяргей Мацюхевіч, Арцём Воўна, Вадзім Васільеў, Станіслаў Кузміцкі.

Гэтя людзі ўзятыя пад варту ці ўжо асуджаныя за каментары ў інтэрнэце (напрыклад, па "справе Зельцэра"), за перадачу ў ТГ-чаты даных сілавікоў. Ёсць у спісе таксама адміны пратэсных тэлеграм-каналаў.

На сёння ў Беларусі 1428 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі