Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 1300 чалавек

Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 1300 чалавек

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек. Гэта — Георгій Герыловіч, Аляксей Мацявін, Іна Можчанка, Надзея Полькіна, Сяргей Самуль, Вольга Скрашчук і Сяргей Цыгіб. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Скрашчук узятая пад варту за каментары пасля забойства супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і айцішніка Андрэя Зельцэра. Можчанка таксама ўзятая пад варту за падобныя каментары. Самуль асуджаны за абразу суддзі, Аляксандра Лукашэнкі і чыноўнікаў на 2 гады папраўчай калоніі. Мацявін і Герыловіч узятыя пад варту за абразу Лукашэнкі ў каментарах. За гэта ж Полькіна асуджана на 2 гады папраўчай калоніі. Цыгіб асуджаны на тры гады калоніі за "незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці" і за "абразу Лукашэнкі", "абразу прадстаўніка ўлады".

Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 1303 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі