Колькасць карупцыянераў у 2026 годзе вырасла на 12,5%
Грошы ў капэрце
За першае паўгоддзе 2026-га за карупцыю асуджаныя 342 чалавекі. Са студзеня па чэрвень 2025-га іх было 304 — то-бок, іх стала больш на 12,5%, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда.
150 чалавек асудзілі за хабар, 122 — за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, а 28 — за перавышэнне ўлады. Яшчэ чацвёра прызнаныя вінаватымі ў пасярэдніцтве ў хабарніцтве, а яшчэ двое — ў бяздзеянні службовай асобы.
141 карупцыянер пакараны тэрмінам у калоніі. На "хімію" адправіліся 116 асуджаных. Для чатырох чалавек асноўнай мерай пакарання стала пазбаўленне права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю (для 292 асуджаных такую меру прызначылі дадатковай).
294 чалавекі мусяць заплаціць штрафы (для двух штраф стаў асноўным пакараннем). Аднаго чалавека абмежавалі па вайсковай службе, а 14 у якасці дадатковага пакарання пазбавілі вайсковага або спецыяльнага звання.