Колькасць гадзін на замежную мову ў гімназіях скарачаць не плануецца

Колькасць гадзін на замежную мову ў гімназіях скарачаць не плануецца

У гімназіях не будуць скарачаць колькасць гадзін на вывучэнне замежнай мовы, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Ён нагадаў, што ў гімназіях і сярэднях школах сёння выкарыстоўваюцца аднолькавыя навучальныя праграмы па ўсіх прадметах. "Адметнай асаблівасцю навучальнага плана гімназіі ад школы з'яўляецца большая колькасць гадзін на вывучэнне замежнай мовы ў 5-9 класах — на дзве гадзіны. І ніхто не плануе выключаць гэтыя дадатковыя дзве гадзіны з навучальнага плана гімназіі", — цытуе БЕЛТА словы міністра.

Ён дадаў, што школам таксама дадуць магчымасць павялічыць колькасць гадзін замежнай мовы ў 5-7 класах да пяці. Робіцца гэта для стварэння роўных умоваў пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі.

"Таксама мы пашыраем магчымасці выкарыстання гэтых 5 гадзін для школ і гімназій: з 8-га класа яны могуць выкарыстоўвацца не толькі на замежную мову, але і для вывучэння іншых вучэбных прадметаў на павышаным узроўні", — дадаў Карпенка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі