Колькасць ахвяраў землятрусу ў Пакістане перавысіла 200 чалавек

Найбольш пацярпела акруга Аваран правінцыі Белуджыстан, паведамляе 25 верасня Reuters са спасылкай на афіцыйныя звесткі. У выніку стыхійнага бедства ў акрузе разбураныя 90% усіх будынкаў. Больш за ўсё пацярпелі глінабітныя дамы.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў 66 кіламетрах ад горада Аваран ў найменш населенай правінцыі Пакістана. Штуршкі адчуваліся ў Карачы і ў індыйскіх гарадах Хайдарабад і Дэлі.

Падчас землятрусу ў Аравійскім моры побач з пакістанскім горадам Гвадар з вады падняўся востраў, піша Lenta.ru.

Фота: news.online.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі