Колькасць ахвяраў выбуху на шахце ў Данецку павялічылася да 69 чалавек

Колькасць ахвяраў выбуху на шахце імя Засядзькі ў Данецку павялічылася да 69 чалавек. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства па пытаннях надзвычайных сітуацый Украіны.
Таксама невядомы лёс 31 гарняка. 357 шахцёраў паднятыя з шахты, з іх 28 шпіталізаваныя, адзін у вельмі цяжкім стане. Нагадаем, выбух метану адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю на шахце ў Данецку на гарызонце 1078 метраў.

Па звестках ратавальнікаў, на момант аварыі пад зямлёй знаходзілася 456 гарнякоў, у тым ліку на аварыйных участках — 186.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі