Вы тут

Кнігу Віталя Сіліцкага накладам 1000 экземпляраў знішчылі

Кнігу палітолага Віталя Сіліцкага “Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі” выпусціла выдавецтва часопіса “ARCHE” ў кастрычніку 2015 года. 

Кніга была напісаная на англійскай мове, але выдавецтва часопіса пераклала яе на беларускую. І надрукавала ў прыватнай друкарні “Палікрафт” накладам 1000 экземпляраў. Аднак увесь наклад было загадана знішчыць, па некаторых звестках, такое распараджэнне прыйшло з Мінінфарма. Аб гэтым Еўрарадыё расказалі адразу некалькі крыніц інфармацыі, якія пажадалі не называцца.

Віталь Сіліцкі працаваў над кнігай 10 гадоў і не паспеў яе скончыць. Аўтар параўноўваў палітычныя рэжымы ў Югаславіі ў 90-х гадах і цяперашняй Беларусі. 

У друкарні заўважаюць, што ніякіх прамых загадаў з ведамства не было, але наклад быў знішчаны. У ведамстве Еўрарадыё патлумачылі, што ўпершыню чуюць, што ў Беларусі знішчылі кнігу.