КНДР, у якую прыляцеў Рыжанкоў, зноў запусціла шары са смеццем на поўдзень

Паўднёвакарэйскія вайскоўцы даследуюць змесціва шароў, якія ўпалі ў Сеуле

Паўднёвакарэйскія вайскоўцы даследуюць змесціва шароў, якія ўпалі ў Сеуле / YONHAP/EPA-EFE/REX/Shutterstock

Паўночная Карэя зноў запусціла паветраныя шары са смеццем на поўдзень. Адзін з іх упаў на тэрыторыі рэзідэнцыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі ў Сеуле. Служба бяспекі прэзідэнта паведаміла, што ёй давялося мабілізаваць групы экстранага рэагавання на хімічную, біялагічную і радыелагічную зброю пасля выяўлення аб'екта. Яны сабралі смецце, а вынікі расследавання "пацвердзілі адсутнасць небяспекі або заражэння аб'екта", паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Улады Сеула ў сераду раніцай выпусцілі папярэджанне для мясцовых жыхароў: "Калі вы выявіце шары, якія ўпалі, не чапайце іх і паведаміце ў бліжэйшую вайсковую частку або паліцэйскі ўчастак".

За апошнія месяцы КНДР запусціла ў Паўднёвую Карэю тысячы паветраных шароў з прывязанымі да іх пакетамі са смеццем і адходамі. Пхеньян называе гэта помстай за шары, якія запускаюць на поўнач паўднёвакарэйскія актывісты.

Якраз у КНДР з афіцыйным візітам прыляцеў міністр замежных спраў РБ Максім Рыжанкоў. У МЗС КНДР заявілі аб агульных ідэалах і мэтах з рэжымам Лукашэнкі.

КНДР, у якую прыляцеў Рыжанкоў, зноў запусціла шары са смеццем на поўдзень

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі