Клецкі РАЎС на чале з падпалкоўнікам абараніўся ад апазіцыі

“Дзень адкрытых дзвярэй”, які спрабаваў правесці Клецкі РАЎС, атрымаўся не зусім адкрытым. Прынамсі, у пастарунак не дапусцілі мясцовага прадыпрымальніка, грамадскага дзеяча Сяргея Панамарова і яго баранавіцкіх калег Сяргея Гоўшу і Віктара Сырыцу. Шлях ім перагарадзілі 10 міліцыянтаў на чале з падпалкоўнікам, які і растлумачыў, што РАЎС адкрыты толькі для моладзі, якая хоча служыць у міліцыі. На заяву, што сын Панамарова таксама, магчыма, пойдзе ў міліцыянты пасля таго, як бацька азнаёміцца з умовамі, сілавікі не адрэагавалі.

Сяргей Панамароў вядомы тым, што выдае незалежную газету “Бойкі Клецк” (прытым Бойка – прозвішча старшыні Клецкага райвыканкаму). Дах на сваім будынку Панамароў пафарбаваў у бел-чырвона-белыя колеры.

У аўторак 23 снежня Сяргея Панамарова збіраюцца судзіць за сход у мясцовай бібліятэцы, дзе ён абмяркоўваў з грамадскасцю сваю заяву ў суд на мітрапаліта РПЦ Філарэта і мясцовага святара, які з парушэннем заканадаўства Беларусі прыладзіў на гістарычны храм цыбулепадобны купал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі