“Кірыешкі” вывелі мінскіх міліцыянтаў на след злачынцаў

Мінскія міліцыянты затрымалі дваіх расіян і беларуса, якія абрабавалі ў сталіцы камерцыйны кіёск.

Хлопцы, якім ад 17 да 19 гадоў, залезлі ў зачыненую гандлёвую кропку, адкуль забралі чыпсы, шакаладкі і іншы тавар. Калі да кіёску прыбег гаспадар, злодзеі спачатку ўцяклі, але пасля вярнуліся, узброеныя нажом і пісталетам, ды працягвалі рабаваць.

Аператыўнікі знайшлі іх хутка — да двара, дзе “піравалі” хлопцы, цягнуўся след з “кірыешак” і чыпсаў. Зараз ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, нават нягледзячы на тое, што пісталет быў цацачным.

Вечерний Минск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі