Кіроўцу, які наехаў на даішніка, прысудзілі да 10 гадоў калоніі

Аляксандр Троцкі ў судзе / Svaboda.org​
Аляксандр Троцкі ў судзе / Svaboda.org​

Вынесены прысуд па справе Аляксандра Троцкага, 45-гадовага бізнесмена з Мінска. Яго абвінавачвалі ў замаху на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў і прысудзілі да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле матэрыялаў справы, Троцкі 12 жніўня збіў супрацоўніка ДАІ Уладзіміра Юрава — правёз яго на капоце сваёй машыны. У выніку Юраў атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія, праўда, не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя, нагадваюць праваабаронцы.

Троцкі сваю віну не прызнаў. Ён казаў у судзе, што націснуў на газ, баючыся за сваё жыццё. У той дзень яго спынілі "людзі са зброяй, у масках, цёмнай вопратцы" і запатрабавалі выйсці з машыны.  Троцкі адмовіўся, пасля чаго, паводле яго слоў, на яго наставілі зброю. Мужчына гаварыў у судзе, што спалохаўся, таму крануўся з месца і спрабаваў з'ехаць.

У апошнім слове Аляксандр Троцкі гаварыў пра тое, што заўсёды ў жыцці ішоў наперад і дамагаўся поспехаў выключна сваёй уласнай працай, пастаянна займаўся развіццём і стараўся быць прыкладам дзецям. Ён папрасіў прабачэння перад роднымі, што знерваваў іх, аказаўшыся ў такой сітуацыі — сітуацыі, да якой ён не быў гатовы.

"Я ў прынцыпе не магу ўявіць, што такое магчыма і можа быць. І калі цябе спыняюць людзі са зброяй і накіроўваюць яе ў мой бок — я спалохаўся і з'ехаў", — сказаў Аляксандр Троцкі.

Пракурор прасіў для яго 11 гадоў калоніі, суд даў 10 — гэта рэкордныя тэрміны зняволення для затрыманых падчас пратэстаў, адзначаюць праваабаронцы. Акрамя таго, суд абавязаў Аляксандра Троцкага выплаціць пацярпеламу супрацоўніку ДАІ 10 тысяч рублёў маральнай і матэрыяльнай шкоды.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно здесь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі