Кіроўцу "Пежо", які ехаў па тратуары, ад лінчавання выратавалі міліцыянты

Як інфармуе сайт podrobnosti.ua, малады хлопец на жоўтым "Пежо" раптам выехаў на тратуар і з дапамогай сігналу і далёкага святла пачаў зганяць мінакоў на праезную частку.



Мінакі, якія не  рэагавалі на клаксон і працягвалі ісці тратуарам, нарываліся на хамства з боку кіроўцы. Гэта працягвалася хвілін 10-15, пакуль вакол аўтамабіля не сабраліся жыхары акругі — агулам каля 300 чалавек. Некалькі з іх пачалі выцягваць нахабнага кіроўцу з машыны. Хлопец паказваў ім нейкія "корачкі". Аднак абураныя мінакі папросту растапталі дакумент.



Невядома, чым бы скончыўся інцыдэнт, калі б на месца не прыбыла міліцыя. Ратаваць нахабнага кіроўцу ад раз'юшаных кіяўлян прыбылі шэсць міліцэйскіх аўтамабіляў, то бок некалькі дзясяткаў чалавек.



Разумеючы, што кіроўца можа пазбегнуць пакаранні, натоўп пачаў закідваць іншамарку яйкамі. Па словах некаторых са сведкаў, малады чалавек — кіеўскі міліцыянт.



Фота — first-gear.in.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі