Кіроўца даказаў, што радары ДАІ ў Беларусі стаяць незаконна

Кіроўца даказаў, што радары ДАІ ў Беларусі стаяць незаконна

Кіроўца з Магілёўшчыны здолеў адмяніць штраф, які наклала на яго ДАІ за перавышэнне хуткасці. Пра гісторыю Аляксандра распавядае abw.by.

Аляксандру прыйшоў так званы "ліст шчасця": у Магілёўскай вобласці радар зафіксаваў, як ён перавысіў хуткасць на аўтадарозе. За гэта яго аштрафавалі на 720 тысяч рублёў.

Аднак кіроўца ўважліва вывучыў пастанову, якую яму яму прыслалі. Ён высветліў, што сістэма фотафіксацыі MULTARADAR_SD580, якая зафіксавала парушэнне, не мае дзяржаўнай сертыфікацыі — скончыўся тэрмін, на які быў выдадзены сертыфікат.  

Высветлілася, што сертыфікат мае толькі адзін з кампанентаў гэтай сістэмы — радыёлакацыйны стацыянарны вымяральнік хуткасці транспартных сродкаў MultaRadar SD580. Акрамя яго ў сістэму ўваходзяць таксама перадатчыкі сігналу са звесткамі да пульта адзінага цэнтра фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму ў Мінску, і прыймачы сігналу, і яшчэ некалькі кампанентаў. "Правільнасць прыёмаў гэтых дадзеных (гэта хуткасць, час, канкрэтнае месца і фатаграфія месцы) павінна кантралявацца органамі Дзяржстандарту пры паверцы сістэмы, бо ў пастановах аб накладанні адміністрацыйнага спагнання гэтыя дадзеныя адыгрываюць ключавую ролю", — кажа Аляксандр.

У выніку намеснік начальніка УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама адмяніў папярэднюю пастанову.

Дарэчы, кіроўца сцвярджае, што аналагічная праблема з сістэмай фотафіксацыі MESTA, якую выкарыстоўваюць для фіксацыі аўтапарушальнікаў.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі