Кіроўца аўтамабіля, які трапіў у аварыю, пагражаў людзям гранатай

Крымінальная справа за спробу забойства распачата Полацкім РАУС у адносінах да 49-гадовага беспрацоўнага. Ля вёскі Жарнасекі "Фальксваген", за рулём якога знаходзіўся мужчына, сутыкнуўся з аўтамабілям "КІА". Пра тое, што было далей, распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

"Кіроўцы пачалі сварыцца, высвятляючы, хто з іх вінаваты ў аварыі. Гаспадар "Фальксвагена" дастаў гранату "Ф-1" і пачаў пагражаць кіроўцы "КІА" ды ўсім, хто сабраўся паглядзець на здарэнне.

Калі прыехалі супрацоўнікі ДАІ, акрамя гранаты, яны знайшлі ў машыне агрэсіўнага кіроўцы абрэз з патронамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі