Кіраўнікоў радыё звольняць за адсутнасць 75% беларускай музыкі (дакумент)

Міністэрства інфармацыі правяло маніторынг і знайшло нядобрасумленныя станцыі, якія не ставяць беларускую музыку ў найбольш рэйтынгавы час.
Як стала вядома Еўрарадыё, Міністэрства інфармацыі Беларусі разаслала па ФМ-станцыях ліст. У ім гаворыцца, што некаторыя станцыі не выконваюць даручэння наконт вяшчання 75% беларускай музыкі ў найбольш рэйтынгавы час.

У сувязі з гэтым Мініфармацыі запатрабавала ад станцый “падаць да 1 лютага сваю творчую канцэпцыю з улікам унесеных у яе зменаў, што тычацца 75% “беларускай квоты”, няўхільна выконваць распрацаваную радыёстанцыяй сетку вяшчання музычных кампазіцый беларускіх аўтараў і выканаўцаў”.

У выпадку невыканання, кіраўнікоў ФМ-станцый папярэдзілі, што ім пагражаюць карныя меры, аж да звальнення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі