Кіраўнікі Беларусі, Расіі і Казахстану сустрэнуцца ў Астане

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Крамля, у часе паседжання першачарговая ўвага будзе нададзеная далейшаму развіццю інтэграцыі і стварэнню да 1 студзеня 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза.





Чакаецца, што Уладзімір Пуцін, Нурсултан Назарбаеў і Аляксандр Лукашэнка абмяркуюць выкананне даручэнняў па забеспячэнні функцыянавання МС і АЭП. Дадуць ацэнку працы па кадыфікацыі міжнародных дамоваў, якія складаюць прававую базу памянёных інтэграцыйных аб’яднанняў.