Кіраўнік "Транснафты" не верыць, што Беларусь спыніць транзіт расійскай нафты

Кіраўнік "Транснафты" не верыць, што Беларусь спыніць транзіт расійскай нафты

Кіраўнік расійскай кампаніі "Транснафта" Мікалай Токараў не верыць, што Беларусь спыніць транзіт расійскай нафты на Захад. Пры гэтым ён заявіў, што Расія мае магчымасці для пераразмеркавання гэтага транзіту, інфармуе ТАСС.

"Мы не лічым, што такая перспектыва нас чакае, — кажа Токараў. — Мы яе выключаем, такую перспектыву, але магчымасці такія ў нас ёсць".

Сярод іншых варыянтаў кіраўнік "Транснафты" назваў "марскія пераразмеркаванні". Пры гэтым Мікалай Токараў не ўдакладніў, якія аб'ёмы транзіту можна накіраваць у Еўропу ў абход Беларусі. Паводле яго слоў, ён пакуль не можа назваць канкрэтныя лічбы, але гэтыя перспектывы пралічваліся.

Як вядома, Беларусь і Расія не дамовіліся пра ўмовы паставак расійскай нафты ў 2020 годзе. У выніку з 1 студзеня пастаўкі нафты ў нашу краіну былі спынены. 15 студзеня беларускі бок заявіў пра пачатак рамонтных працаў на нафтаправодзе "Дружба".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі