Кіраўнік Рассельгаснагляду адказаў на пытанні беларускай Генпракуратуры

Кіраўнік Рассельгаснагляду адказаў на пытанні беларускай Генпракуратуры

Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт адказаў на пытанні Генпракуратуры Беларусі. Як піша газета "Известия", свае адказы ён накіраваў у Генпракуратуру РФ, праз якую ідзе перапіска. 

Па словах прэс-сакратара Рассельгаснагляду Юліі Мелана, Данкверт накіраваў ліст напрыканцы мінулага тыдня. У ім ён распавёў аб прычынах, па якіх забараняецца ўвоз беларускіх прадуктаў на тэрыторыю Расіі. Мелана ўдакладніла, што Рассельгаснагляд не ведае поўны змест беларускага ліста, бо ім прыйшлі пытанні ад імя расійскай пракуратуры.

Асноўныя пытанні былі пра забарону паставак мясных і малочных прадуктаў з шэрагу прадпрыемстваў. У прыватнасці, з апошніх — забарона на пастаўкі ялавічыны з Мінскай вобласці з 6 лютага. Расійскія спецыялісты падазраюць, што частка гэтай прадукцыі ішла праз Беларусь з Еўропы і з Украіны, што забаронена расійскімі законамі. Аднак беларускі бок не расследаваў такія факты, таму Рассельгаснагляд палічыў, што прадукцыя невядомага паходжання пагражае біялагічнай бяспецы краіны.

Нагадаем, што на пачатку лютага Аляксандр Лукашэнка на сваёй прэс-канферэнцыі даручыў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу пачаць крымінальную справу на кіраўніка Рассельгаснагляду. Кіраўнік Беларусі заявіў, што Данкверт наўмысна наносіць шкоду Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі