Кіраўнік МУС супраць таго, каб за перавышэнне хуткасці не забіралі правы
Па словах Ігара Шуневіча, цалкам адмаўляцца ад практыкі пазбаўлення правоў кіроўцы не варта.
На разгляд дэпутатам Палаты прадстаўнікоў унесены законапраект, у адпаведнасці з якім, прапаноўваецца не пазбаўляць кіроўцаў правоў за перавышэнне хуткасці. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у каментарыі Еўрарадыё выказаў сваю нязгоду з гэтай прапановай.
Шуневіч: “Я неадназначна стаўлюся да гэтага пытання. Ёсць вымушаныя альбо нявымушаныя памылкі, а ёсць злоснае парушэнне закона і наўмысныя супрацьпраўныя паводзіны. Ёсць людзі, на якіх складзена да 90 пратаколаў за парушэнне правілаў дарожнага руху і хуткаснага рэжыму ў прыватнасці. Таму, нейкая дыферэнцыяцыя павінна быць. Але, з пункту гледжання лібералізацыі гэтага працэсу, тут я заўжды гляджу па наступствах. А паколькі я кожны дзень у зводках бачу, што гінуць людзі. У тым ліку і з-за парушэння хуткаснага рэжыму. І таму маё стаўленне да гэтай прапановы неадназначнае”.
Па словах міністра, МУС не валодае заканадаўчай ініцыятывай, але яны будуць выказваць сваё меркаванне па гэтым пытанні.